Меню

Новости

«Аскепкі»

Спецыфічная інсталяцыя Аляксея Талстова

4 снежня а 17.00 у прасторы СТАЛОЎКА XYZ адкрыецца спецыфічная інсталяцыя Аляксея Талстова «Аскепкі».
10173411_1564265230465946_499671620_n
Аляксей Талстоў – мінскі мастак і пісьменьнік. Бярэ актыўны ўдзел у працэсах беларускага сучаснага мастацтва і культуры, мастак галерэі «Ў»
Аўтар, які апошнім часам працуе з афіцыйнай міфалогіяй сучаснай Беларусі, прадставіць заключную частку сваёй «Крышталёвай серыі». Пачаўшы з інсталяцыі «Гэта так прыгожа!» (травень 2016), Талстоў працягнуў сваю працу па даследаванні ідэалагічнага поля перформансам «На шчасце!», які адбыўся 3 ліпеня на плошчы Незалежнасці ў Мінску. У «Аскепках» змяняецца ракурс аўтарскай практыкі і падаецца сувязь сённяшняй палітыка-эканамічнай сітуацыі з асабістай гісторыяй.

У «Аскепках» мастак звяртаецца да сваіх успамінаў, звязаных непасрэдна са сталовай завода «Калібр», на месцы якой зараз нараджаецца крэатыўны кластэр. Такія змены ў функцыях памяшканняў, характэрныя для сённяшняга Мінску, безумоўна, маюць і свае эканамічныя прычыны. Чаму на заводскіх плошчах адкрываюцца каворкінгі, офісы і публічныя прасторы? Такія змены прызначэння памяшканняў сёння не рэдкасць. Талстоў кранаецца гэтай тэмы з доляй настальгіі, гаворыць пра персанальныя ўспаміны, але, зважаючы на агульную тэму сэрыі, уласцівы ягоным працам палітычны падтэкст застаецца цалкам відавочным.

Выстава працуе з 4 па 18 снежня на Фабрыцыўса, 4 (3 паверх).

Top