15 лістапада (аўторак) а 15-00 і 18-30
СЛЁЗЫ БЛУДНАГА СЫНА. «Беларусьфільм» — Студыя “Спадар Д”, 1994, 37 хв.
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр Віктар Аслюк (дыпломная праца).
Роздум над лёсам беларусаў. Што было ў беларускай гісторыі? Што зрабіла беларуса такім, які ён ёсць? Гістарычнага беларуса ўвасабляе Віктар Шалкевіч. Prize for Best student film, Panorama of New Belarusian Cinema, Minsk,1995; Prize of the Jury, film festival “Alternative”, Turgu-Muresz, Romania,1996; Prize of Association of Cinematographers of Romania, 1996.
АНДРЭЕВЫ КАМНІ. «Беларусьфільм», 1999, 27 хв.
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр Віктар Аслюк.
Малады і прыгожы акцёр Андрэй Арыніч працаваў клоўнам у бальніцы для безнадзейна хворых дзяцей. Аднойчы ён трапіў у аварыю, цудам выжыў. У жыцці Андрэя памянялася ўсё. Цяпер ён ведае і можа тое, чаго раней не ведаў і не мог. Прыз за лепшы дакументальны фільм, Нацыянальны кінафестываль г.Брэст, 2001; Прэмія прафсаюзаў Беларусі, 2001.
РУСКІ. «Беларусьфільм», 2014, 20 хв.
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр Віктар Аслюк (паводле аднайменнага апавядання Максіма Гарэцкага). Аператары Юрый Дакучаеў, Анатоль Казазаеў. Мастак Павел Шаппо. У ролях: Михаіл Барсковіч, Аляксандр Ждановіч.
На лініі фронту Першай Сусветнай вайны выпадкова сустракаюцца два жаўнеры з варожых войскаў – Рускі і Аўстрыец. Але яны разумеюць мову адзін аднога: Рускі аказваецца беларусам, а Аўстрыец – украінцам. Потым гучыць стрэл… Special mention of the Jury, IFF “Black and white”, Porto, Portugal, 2015.
17 лістапада (чацвер) а 15-00 і 18-30
МЫ ЖЫВЕМ НА КРАІ. “Беларусьфільм”, 2002, 22 хв.
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр Віктар Аслюк.
Нёман падмывае бераг, на якім стаіць вёска, і хаты падаюць у ваду. Каровы не слухаюцца гаспадароў. Маленькі беларускі апакаліпсіс… Prize for Best Short Documentary, St.-Petersburg, IFF “Message to man”, Prix-Europa for Best TV Documentary 2002, Berlin, Prize for Best Documentary, 7th IFF of Doc. films, Tehran, Iran, 2002, Nomination for National premium of Russia “Laurel Branch”, Moscow, Russia, Diploma of Jury, 13th Open film festival of Documentary Cinema, Ekaterinburg, Russia, Prize for Best Short film, IFF Alpe Adrea XIV ed.Trieste, Italy, Grand-Prix Manoel de Oliveira for Best Documentary, IFF Vila do Conde, Portugal, 2003, Prize UIP Vila do Conde for Best European film, Vila do Conde, Portugal, 2003, Nomination for prize of European Film Academy, Best Short film 2003 (Felix), Grand-Prix for Best Film, IFF Doc and Short films, Drama, Greece, 2003, Prize of town Neubrandenburg, IFF Dokumentart, Neubrandenburg, Germany, 2003, Prize for Best film, IFF Piarnu, Estonia, 2003, Prize “Gold medal of Belgrade” for Best Foreign film, Belgrade festival of Doc. and Short films, Belgrade, Serbia, Prize YU FIPRESCI, Belgrade festival of Doc. and Short films, Belgrade, Serbia, 2003.
КОЛА. «Беларусьфільм», 2004, 27 хв.
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр Віктар Аслюк.
У вёсцы ёсць адна аўталаўка, адзін калодзеж і адно малое дзіця. Усё існаванне вызначае вечная сялянская праца. Часу няма, час як быццё. Prize for Best Directing, IFF “Golden Knight”, Moscow, Russia, Prize for Best Short film, 14th Open film festival of Documentary Cinema, Ekaterinburg, Russia, Diploma of Jury, IFF of Doc. and Animation films, Leipzig, Germany, Special mention of Ecumenical Jury, IFF of Doc. and Animation films, Leipzig, Germany, Diploma of Merit, IFF of Short films, Tampare, Finland, Prize for Best Short film, IFF CINEMA DU REEL, Paris, France, Prize for Best Documentary, IFF “Black and white”, Porto, Portugal, Special prize of Jury, IFF Huesco, Spain. First Prize, IFF Maremetraggio 2004, Trieste, Italy, Prize of the Union of Greek film critics, IFF Doc. and Short films, Drama, Greece, 2004, Grand-Prix for Best film, IFF Doc. and Short films, Drama, Greece, 2004
ШАХТА. «Беларусьфільм», 2003, 20 хв.
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр Віктар Аслюк.
Дакументальны фільм пра салігорскіх шахцёраў. Цесная, цёмная прастора. Моцныя вусатыя мужчыны. Чароўныя і страшныя падземныя нетры, якія вядуць, ці то ў рай, ці то ў пекла.
22 лістапада (аўторак) а 15-00 і 18-30
ЧОРНАЕ І БЕЛАЕ. «Беларусьфільм», 2000, 16 хв.
Аўтар сцэнарыя Вольга Дашук. Рэжысёр Віктар Аслюк.
Вясковая хата з яблыневым садам – ветэрынарная бальніца, дзе працуе доктар Пётр Арэхаў і куды яму прыводзяць ці прыносяць пацыентаў. Пытанне там адно: жыць ці не жыць. Адказ розны. Prize for Best Documentary, IFF “Black and white”, Porto, Portugal,2006; Prize for original achievements in documentary cinema, 27th IFF of TV films, Plovdiv, Bulgaria
СУЛТАН З АДРЫНАК. Расія, 2004, 27 хв.
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр Віктар Аслюк.
Шмат газет напісалі пра васьмідзесяцігадовага дзеда з сяла Адрынкі, які мае адначасова тры жонкі. Рэжысёр едзе паглядзець на ўкраінскага султана. Prize “Silver centaur” for Best cameraman’s work, IFF “Message to man”, St.-Petersburg, Russia, 2004; Prize “Silver Knight”, IFF “Golden Knight”, Chelyabinsk, Russia, 2004.
МАРЫЯ. «Беларусьфільм», 2006, 19 хв.
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр Віктар Аслюк.
Беларуская сялянка Марыя Жарко ў 1974 годзе стала пераможцай усесаюзнага конкурса “А ну-ка, девушки!” Тады яе абралі дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР. Марыю запрашалі на тэлебачанне, пра яе знялі дакументальны фільм. Тысячы хлопцаў з усяго Савецкага Саюза пісалі маладой, цікавай трактарыстцы і прапаноўвалі замуж. Перспектывы ў Марыі былі незвычайныя. Але яна вельмі любіла сваю вёску і не захацела адтуль з’язджаць. Яна і зараз там жыве. Гэта фільм пра жаночую восень. Прыз за лепшы караткаметражны фільм на III Кіеўскім МКФ дакументальнага «Кантакт» (Украіна, 2007).
ВАЛЬС. «Беларусьфільм», 2008, 20 хв.
Аўтар сцэнарыя Вольга Дашук. Рэжысёр Віктар Аслюк.
Стары сельскі доктар Пётр Квяцінскі ў любое надвор’е едзіць да сваіх пацыентаў на веласіпедзе. І пераходзіць ад адной жыццёвай драмы да другой. Дыплом і прыз журы фестываля «За рэжысуру» на IV Міжнарожным каталіцкім фестывалі хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм MAGNIFICAT у Глыбокім (Беларусь, 2008), Prize for the best film, ‘Sol zemli’, Saratov, Russia, 2008, Special Prize of the Jury, IFF ‘Cinema Verite’, Tehran, Iran,2008.
24 лістапада (чацвер) а 15-00 і 18-30
АНДРЭЙ. «Беларусьфільм», 2010, 26 хв.
Аўтар сцэнарыя Уладзімір Заічанка. Рэжысёр Віктар Аслюк.
Майстэрня мастака Андрэя Бялова размяшчаецца ў падвале высокага дома ў цэнтры Мінска. Але, здаецца, і сам мастак, і ягоныя карціны насамрэч знаходзяцца дзесьці ў іншай рэальнасці. Приз «Серебряный Витязь» и диплом на XX Международном кинофоруме «Золотой Витязь» в Курске (Россия, 2011), Special Mention of the Jury Asolo ARTfilmfestival, Italy, 2011.
РАБІНЗОНЫ МАНЦІНСААРЫ. Германія – Фінляндыя – Польшча, 2009, 52 хв.
Аўтары сцэнарыя Вольга Дашук, Віктар Аслюк. Рэжысёр Віктар Аслюк.
Востраў Манцінсаары ляжыць на Ладажскім возеры, вялікім, як мора. Калісьці тут жыло многа народу. Цяпер засталося толькі двое старых жыхароў – беларус і фін. Аднак яны не кантактуюць паміж сабой, бо не любяць адзін аднаго. Беларус – егер, а фін – браканьер. Але нешта іх звязвае. Prix International de la SCAM, ‘Cinema du Reel’, Paris, France, 2009, Special commendation of the Jury,‘Prix Europa 2009’, Berlin, Germany, Special Mention of the Jury, Int. Insular FF Groix 2009, France, Prix of the Jury Festival international du cin?ma des peuples «An??-r? ?boro» New Caledonia 2009, South Pacific / France.
29 лістапада (аўторак) а 15-00 і 18-30
АСКОЛКІ. Беларусь, 2011, 30 хв.
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр Віктар Аслюк.
Пасля развалу СССР у невялікую беларускую вёску ў бацькоўскія хаты вярнуліся некалькі яшчэ не старых адзінокіх мужчын. Яны не ўспамінаюць мінулае, не думаюць пра будучае, а жывуць адным днём. Ад адзіноты ратуюцца гарэлкай і размовамі. Яны – асколкі таго жыцця, якое мінула і якое ім ужо не вярнуць і не склеіць. Фильм-участник конкурсной программы АРТДОКФЕСТ, Расія, 2011, DOKLEIPZIG, Германія, 2011
АЛМАЗ. Беларусь – Польша, 2013, 30 хв.
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр Віктар Аслюк.
Стары Аляксей Клюня – адзіны жыхар вострава пасярод возера Ладага. Аляксей часта размаўляе сам з сабой. Ці са сваім адзіным сябрам – канём Алмазам, з якім яны разам ужо шмат гадоў. Аляксей хоча, каб, калі ён памрэ, ягоную труну на могілкі вёз Алмаз. Grand prix Zloty Zamek, 17 IFF OFF CINEMA, Poland, 2013;Prize for Best Documentary MEDIAWAVE On-line IFF, Hungary, 2014;Main Award of the 12 International Festival Zeichen der Nacht (Signes de Nuit) in Berlin, 2014;Award of the Student Union Greifswald,IFF DOKUMENTART, Neubrandenburg,Germany, 2014;BEST SHORT INTERNATIONAL DOCUMENTARY, MiradasDoc, Spain, 2014.
ЦЯПЛО «Беларускі відэацэнтр», 2012, 21 хв.
Аўтары сцэнарыя Віктар Аслюк, Юрый Ігруша. Рэжысёр Віктар Аслюк.
Гэта трохі дзіўнае месца, дзе зімой, сярод снежных сумётаў і застылых ледзяных вадаспадаў, вельмі цёпла. Мужчыны і жанчыны напаўапраўнутыя і ўспацелыя. Іх рухі ля станкоў дасканалыя, зграбныя і рытмічныя, як у танцы. Гул машын нагадвае музыку. Паміж людзьмі і тэхнікай такая гармонія, што яны здаюцца часткамі цэлага, як бы працягам адно аднаго. Зладжанае дзеянне перапыняецца толькі на імгненне. Хтосьці задумваецца, выцірае пот з ілба ці прысаджваецца, каб перавесці дух. На гэтай фабрыцы ў пасёлку Смілавічы пад Мінскам робяць валёнкі, якія потым прадаюцца па ўсім свеце. Prize for directing National Film festival, Brest, Belarus, 2012, BEST SHORT DOC Faito doc Festival ITALY 2013?Prize for Best Documentary, IFF “Black and white”, Porto, Portugal 2013,Prize for Best Short film, 24th Open film festival of Documentary Cinema, Ekaterinburg, Russia 2013, Prize for Best Image CRONOGRAF IFF Moldova 2013.
01 снежня (чацвер) а 15-00 і 18-30
ШЧАСЛІВЫЯ ЛЮДЗІ. Беларусь, 2014, 30 хв.
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр Віктар Аслюк.
25 год назад Юра і Тамара Байковы прадалі сваю кватэру ў цэнтры Пецярбурга і пераехалі ў беларускі лес. Яны пабудавалі сабе часовую хатку-шалаш, у якой жывуць дасюль. У іх вялікі агарод, і круглы год яны працуюць ад ранку да станку. Ад паляны Юры і Тамары да бліжэйшай вёскі 15 кіламетраў лесам. У іх няма вадаправода (яны п’юць ваду з рэчкі), электрычнасці, сувязі і іншых атрыбутаў сучаснага жыцця. Але затое ў іх ёсць неверагодная колькасць свойскіх жывёлаў, і жывуць яны як у Ноевым каўчэзе, у бяспецы ад цывілізацыі.
ДРАЎЛЯНЫ НАРОД. «Беларусьфільм», 2011, 27 хв.
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр Віктар Аслюк.
Стары Мікалай Тарасюк – адзіны жыхар вёскі ў Белавежскай Пушчы. Калісьці ў гэтым месцы віравала жыццё, але тады сяляне выехалі ў горад ці памерлі. Мікалая прыгнятае не толькі адзінота. Яму невыносна цяжка прыняць суцэльную страту былога ладу. І таму ён уваскрасіў сваіх зніклых і памерлых суседзяў. Ён выразаў з дрэва сотні драўляных фігурак, які прадстаўляюць усе магчымыя віды сялянскай працы і ўсе этапы чалавечага жыцця. Ягоныя персанажы працуюць, кахаюць, жэняцца, нараджаюць, здраджваюць, разводзяцца, п’юць і паміраюць. Драўлянае грамадства нават мае атамную бомбу, якая пагражае мініяцюрнаму чалавецтву. Вось так Мікалай і жыве – працуе ў полі, як стагоддзямі рабілі ягоныя продкі, і размаўляе са сваімі маленькімі людзьмі. Grand prix IFF ‘Magnificat’, Belarus,2012; Prize for Best film (category Architecture and Landscape) Asolo ARTfilmfestival, Italy, 2012; Prize for Best Short film, 23th Open film festival of Documentary Cinema, Ekaterinburg, Russia 2012; Audience award in the category Short documentary films Filmfest Eberswalde, Germany, 2013; Grand Prize-Ateliers d’Art de France International Film Festival on Crafts, Montpellier, France 2014.
ЗЯМЛЯ. Беларусь, 2011, 30 хв.
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр Віктар Аслюк.
Ёсць месцы на зямлі, дзе Другая Сусветная вайна яшчэ не скончылася. На месцы былых палёў бітвы, якія зараз параслі лесам, ляжаць непахаванымі тысячы савецкіх салдат. Штогод сюды прыязджаюць валанцёры, каб адшукаць чалавечыя парэшткі і годна пахаваць іх. Яны выкопваюць косткі, каб пахаваць іх зноў – абсурдны цыкл. Сярод гразі і вады, зямля адкрывае мінулае, і забітыя салдаты паўстаюць у хранікальных вобразах, як духі гэтага леса. Гэта фільм-элегія, які яшчэ раз нагадвае пра крохкасць чалавечага існавання. Prix International de la SCAM, ‘Cinema du Reel’, Paris, France, 2012;Student Jury Award of Doc en Courts, Lyon, France, 2012.