Меню

Новости

Diving into the Wreck: Эдрыен Рыч як ныральніца і паэтка

лекцыя

Где:

Когда: 19:00

Феміністская бібліятэка «Gender Library» запрашае на лекцыю паэткі і перакладчыцы Юліі Цімафеевай «Diving into the Wreck: Эдрыен Рыч як ныральніца і паэтка».

У сваім знакамітым вершы «Ныраючы да абломкаў» амерыканская паэтка, эсэістка, радыкальная феміністка Эдрыен Рыч (1929-2012) выкарыстоўвае метафару ныральніцы да абломкаў, якая, прачытаўшы кнігу міфаў, вырашае на свае вочы пабачыць «абломкі, не гісторыю абломкаў», «рэч саму па сабе, а не яе міф». Творца спрабуе перагледзець класічныя тэксты, састарэлыя вобразы жанчыны ў гісторыі і літаратуры, але найперш разбіраецца з мовай, «мовай прыгнятальніка», якой, тым не менш, яна прамаўляе сама.

Падчас лекцыі мы пагаворым пра гэты і іншыя вершы Эдрыен Рыч 1950-80-х галоў, а таксама пра яе эсэістыку, што закранае праблемы жанчыны-творцы ў гісторыі і сучаснасці.

Top