Меню

Новости

На старт, увага, марш!

праект групы Bouillon

Где:

Когда: 19:00

Стоимость билетов: бясплатна

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” прапануе ўнікальны адукацыйны праект «10 майстэрняў», у якім з 15 па 30 лістапада 2016 года прыме актыўны ўдзел Группа Bouillon (Грузія)

Праект складаецца з 10 аўтарскіх праграм беларускіх мастакоў. Кожная праграма распрацаваная адным з мастакоў і ўключае шасцідзённы закрыты практычны курс і адну публічную сустрэчу з аўтарам.

Але на завяршальны дзясяты курс адукацыйнага праекта мы вырашылі запрасіць грузінскую групу Bouillon з іх аўтарскім курсам «НА СТАРТ, УВАГА, МАРШ!», які прысвечаны перфарматыўным практыкам у сучасным мастацтве.

15 лістапада а 19-ай гадзіне ў межах адукацыйнага праекта “10 майстэрняў” у галерэі сучаснага мастацтва «Ў» адбудзецца публічная сустрэча з групай Bouillon, якая будзе прысвечана дзейнасці групы, а таксама аўтарскаму погляду на гісторыю мастацтва ад удзельніц Buillon’a Наталлі Ваcадзэ і Кацярыны Кецбая.

16 лістапада пачнецца 6-дзённая майстэрня, дзе ўдзельнікі майстэрні “НА СТАРТ, УВАГА, МАРШ!” абмяркуюць пытанні, што тычацца мастацкіх перфарматыўных практык, а таксама напрыканцы курса зладзяць свой перформанс і пакажуць яго ў рамках аднаіменнай выставы группы Bouillon у галерэі сучаснага мастацтва “Ў”, якая пройдзе з 17 па 30 лістапада.

17 па 30 лістапада галерэя сучаснага мастацтва “Ў” прадставіць праект групы Bouillon “НА СТАРТ, УВАГА, МАРШ!”, які грунтуецца на рэтраспектыўным поглядзе на 8-гадовае існаванне групы Bouillon і экспацізыі яе найбольш вострых прац. Упершыню за гісторыю існавання групы гледачу будзе прапанавана пазна’ёміцца з рознымі падыходамі да мастацкіх практык, якія выкарыстоўваюцца мастакамі, а таксама прасачыць гісторыю развіцця Bouillon’аў.

Група Bouillon з’яўляецца мастацкім калектывам, заснаваным у Тбілісі ў 2008 годзе, у склад якой уваходзяць: Наталля Ваcадзэ, Тэймураз Картлелішвілі, Уладзімер Харціашвілі, Канстанцін Кіціашвілі, Кацярына Кецбая і Зураб Кіквадзэ. Bouillon часта выкарыстоўвае немастацкія стратэгіі ў мастацкім кантэксце і наадварот, працуе вакол пытанняў прыватнай і публічнай прасторы: як сілавыя структуры і іерархіі фарміруюць гэтыя прасторы. Іх падыход часта прымае форму тонкай крытыкі грузінскага постсавецкага грамадства.

У 2013 годзе група Bouillon удзельнічала ў Венецыянскай біенале ў рамках грузінскага павільёна Kamikaze Loggia.

Далучайцеся да ўдзелу ў майстэрні групы Bouillon “НА СТАРТ, УВАГА, МАРШ!” з 16 лістапада. Больш пра майстрэрню тут

Праект ажыццяўляецца пры падтрымцы НДА Kulturos Ambasada, Літва

Top