Свет раскалоўся напалам, свет ляціць у прорву…
Антон, маючы ад роду 16 гадоў, зняверыўся ў цэлым свеце. Бацькі з’ехалі ў Лондан і там другі тыдзень «адрываюцца». Дома спаралізаваны маўклівы дзед, а паверхам ніжэй жыве каханая дзяўчына, якая раптам не захацела бачыць і размаўляць з Антонам. Вось яны — парэнчы балкона на дзевятым паверсе… Яны рыпаюць, падрыгваюць і прагінаюцца пад цяжарам цела Антона. Крок наперад — і заўтра ўжо не будзе!
Але ўнізе стаіць дворнік Васіль. Ён не прыходзіць у жах, не крычыць, а толькі глядзіць уверх, чамусьці яхідна усміхаецца і… Дык як жа быць далей герою п’есы і спектакля?
Аўтар: Дзмітрый Багаслаўскі
Пастаноўка і сцэнагарафія: заслужаны дзеяч мастацтваў Аляксандр Гарцуеў
Прэм’ера: 24 кастрычніка 2013г.
Працягласць: 1 гадзіна
Спектакль ідзе на рускай мове.
12+
Фота: архіў тэатра