Меню

Новости

Як ажывіць Мінск: Кастрычніцкая vs Зыбіцкая

панэльная дыскусія

Где:

Когда: 19:00

Стоимость билетов: бясплатна

Анлайн-часопіс “Ідэя” запрашае на дыскусію “Як ажывіць Мінск: Кастрычніцкая vs Зыбіцкая”.

Уваход вольны па папярэдняй рэгістрацыі (колькасць месцаў абмежаваная!)

Рэстарацыі, імпрэзы і вечарыны на Кастрычніцкай ды Зыбіцкай вуліцах Мінска цалкам аднавілі забаўляльную культуру горада. Хто дапамог начному жыццю Мінска выйсці з комы? Чаму ў 2-мільённым Мінску гэта атрымалася толькі нядаўна і як не страціць імпэт? Якія карысныя высновы мы можам зрабіць з кейсаў Кастрычніцкай і Зыбіцкай для развіцця культуры Мінска?

Нашыя госці — “агенты зменаў” з абодвух цэнтраў прыцяжэння, якія дапамагаюць Мінску стаць сучасным еўрапейскім горадам, не горшым за Варшаву ці Кіеў.

  • Міла Котка, куратарка фестывалю вулічнага мастацтва Vulica Brazil, супрацоўніца Амбасады Бразіліі ў Беларусі
  • Дзяніс Вальдэс, саўладальнік бара El Pushka, настаўнік школы барменаў Splash & Dash
  • Яся Каралевіч-Картэль, журналістка, анлайн-часопіс CityDog.by

Спікеры падзеляцца ўласным паспяховым досведам і адкажуць на пытанні аўдыторыі ў нефармальнай атмасферы.

Top