Што цікавага і радаснага можа адбывацца ў прыватнай школе для сляпых пры манастыры? Шмат чаго! Там змагаюцца і перамагаюць, кахаюць і мараць, спадзяюцца і вераць…
“Толькі ўяві!” — фільм аб праве на свабоду, праўдзе і ілюзіях, аб даверы да людзей і ўменні радавацца кожнай і хвіліне жыцця.
Рэжысёр — Анджей Якімоўскі.
Акцёры: Эдвард Хогг, Аляксандра Марыя Лара, Мельхіёр Дэруе, Фансіс Фраппа, Жуан Лагарту.
Вытворчасць: Польшча, Партугалія, Францыя, Вялікабрытанія.
Фільм з аўдыядэскрыпцыяй для невідушчых, слабавідушчых людей, а таксама з субцітрамі для глухіх. Аўдыядэскрыпцыя і субцітры створаныя ўдзельнікамі праекта «Развіццё тэхнік адаптацыі інфармацыі і мастацтва да патрэбаў невідушчых і глухіх». Праект cуфінансаваны Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы польскага супрацоўніцтва дзеля развіцця.
Уваходныя квіткі можна атрымаць бясплатна ў кінатэатры ў дзень паказу за гадзіну да яго пачатку.