Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” прапануе ўнікальны адукацыйны праект «10 майстэрняў».
Праект складаецца з 10 аўтарскіх праграм беларускіх мастакоў. Кожная праграма распрацаваная адным з мастакоў і ўключае шасцідзённы закрыты практычны курс і адну публічную сустрэчу з аўтарам.
Cёмы курс адукацыйнага праекта, аўтарам якога з’яўляецца Антаніна Слабодчыкава, называецца «Суб’ектыўная рэальнасць».
На працягу 6 дзён удзельнікі майстэрні абмяркуюць пытанні, што тычацца працы з матэрыялам для калажа і ягонай тэхнікі, а таксама створаць выставу-кватэрнік.
Крытэрыі адбору ўдзельнікаў: людзі ад 18-ці гадоў, якія цікавяцца сучасным мастацтвам. Для ўдзелу ў курсе трэба мець: часопісы, кнігі, дзіцячыя архівы, клей-аловак, нажніцы, маркеры, алоўкі.
Удзел у майстэрні бясплатны: удзельнікі курса самастойна забяспечваюць неабходныя матэрыялы для працы самой майстэрні альбо рэалізацыі выніковага праекта.
Заяўка на ўдзел у майстэрні Антаніны Слабодчыкавай павінна змяшчаць рэзюмэ і матывацыйны ліст на паўстаронкі.
Заяўку дасылаць на адрас: info@ygallery.by з пазнакай “Майстэрня Антаніны Слабодчыкавай”.
Дэдлайн 31 кастрычніка. Колькасць месц абмежавана.
Месца правядзення курсу – персанальная майстэрня Антаніны Слабодчыкавай, прыблізны час працы: увечары (час працы майстэрні будзе вырашана зыходзячы з агульнага графіка ўдзельнікаў).