18 кастрычніка Нацыянальная бібліятэка вітала ўдзельнікаў і пераможцаў конкурсу па стварэнні твораў для драматычнага тэатра “Францыск Скарына і сучаснасць”.
Конкурс праводзіўся з нагоды 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і 525-годдзя са дня нараджэння беларускага першадрукара, гуманіста і асветніка эпохі Адраджэння Францыска Скарыны. П’есы прымаліся з 1 мая па 31 жніўня: за гэты час конкурснае журы атрымала 32 драматычных твора з розных гарадоў Беларусі, Масквы і Кіева і адабрала 7 фіналістаў у намінацыях гістарычная п’еса, сучасная п’еса, сцэнічная ідэя.
Дыпломамі пераможцаў і грашовымі прэміямі ўзнагародзілі Ц. Ільеўскага (“Францыск. Прыпавесць”, Брэст), М. Рудкоўскага (“Доктор свободных наук”, Мінск), С. Кавалёва (“Юдзіф”, Мінск). Дыпломы першай ступені і грашовыя сумы першай і другой заахвочвальных прэмій падзялілі паміж аўтарамі п’есы “Віры своя” С. Шыдлоўскім, І. Андрэевай (Полацк) і М. Туруноўскім (“Я прынес вам слова!”, Брэст). Дыплом другой ступені атрымала А. Іванюшэнка (“Скорина. Бета-версия”, Мінск).
У далейшых планах – выданне зборніка конкурсных п’ес і пастаноўка спектаклей паводле іх.