Вечны літаратурны сюжэт «Фауста», «Майстра і Маргарыты», «Пікавай дамы», «Партрэта»…
Фантасмагарычная, містычная, гратэскная гісторыя мастака, яго жыццёвага выбару. Ці прысвяціць сваё жыццё таму, дзеля чаго ён быў народжаны – служэнню высокаму? Альбо паддацца спакусе багацця і ўцех?
Гэта фарс, гэта трагедыя, гэта ГОГАЛЬ!
Партрэт – гэта і ёсць вобраз д’ябла, спакусніка. Сучасны чалавек час ад часу сутыкаецца з падобнай дылемай і прымае рашэнне.
Аўтар інсцэніроўкі: Святлана Навуменка
Рэжысёр-пастаноўшчык: Аляксандр Гарцуеў
Пераклад: Аляксандр Гарцуеў
Мастак-сцэнограф: Юрый Саламонаў
Мастак па касцюмах: Марына Алекна
Мастак па святле: Сямён Давыдзенка
Відэаэфекты: Лізавета Пінігіна
Працягласць: 1 г. 20 хв.
Прэм’ера: 4 мая 2016
16+
Фото: rtbd.by