Меню

Новости

10+10

Конкурс апавяданняў пра Мінск

Калі вы любіце Мінск, а яшчэ, напрыклад, пішаце мастацкія творы і гатовы прысвяціць адзін з іх беларускай сталіцы, у вас ёсць магчымасць надрукавацца ў зборніку — дарэчы, пад адной вокладкай з Людмілай Рублеўскай і Раісай Баравіковай.

Арганізатары кніжнага фестывалю «Горад і Кнігі» разам з рэдакцыяй часопіса «Маладосць» распачалі спецпраект, прысвечаны тэме Мінска ў сучаснай беларускай літаратуры, і аб’явілі конкурс літаратурнай творчасці моладзі «10+10». Па яго выніках надрукуюць зборнік апавяданняў пра Мінск, куды войдуць дзесяць твораў сталых у мастацкім плане пісьменнікаў і такая ж колькасць тэкстаў аўтараў-пачаткоўцаў.

Дарэчы, прафесіяналы ўжо падтрымалі ініцыятыву згодай на ўдзел — гэта Людміла Рублеўская, Міхаіл Валодзін, Андрэй Жвалеўскі і Яўгенія Пастэрнак, Ганна Севярынец, Надзея Ясмінска, Маргарыта Латышкевіч, Алена Мальчэўская, Раіса Баравікова. Дзесяць месцаў для пісьменнікаў-аматараў пакуль вакантныя. Памятайце, што галоўным героем вашага апавядання павінен быць Мінск у любых яго праявах: тэма, месца, персанаж або фон падзей, што іх вызначае.

Этапы конкурсу

  1. Заяўкі ўдзельнікаў прымаюцца з 1 студзеня па 1 сакавіка 2018 года.
  2. Цягам сакавіка пройдзе адбор матэрыялаў і вылучэнне лепшых прац.
  3. У перыяд з канца сакавіка да канца красавіка адабраныя творы будуць апублікаваны ў часопісе «Маладосць».
  4. Прэзентацыя зборніка «10+10: Мінск» адбудзецца 18—19 мая ў межах фестываля «Горад і Кнігі».

Тэксты на беларускай мове агульным аб’ёмам да 12 тысяч знакаў дасылайце на адрас konkurs10plus10@gmail.com. Падрабязней пра ўмовы тут.

Top